Іегудзі Менухін
Іегудзі Менухін, барон Менухін (англ.: Yehudi Menuhin, Baron Menuhin, 22 красавіка 1916, Нью-Ёрк — 12 сакавіка 1999, Берлін) — амерыканскі скрыпач і дырыжор.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын равіна Мойшэ Менухіна (першапачаткова Мнухіна), ураджэнца Гомеля, і Маруты Шэр, ураджэнкі Ялты. Пачаў займацца музыкай у тры гады. Першапачаткова займаўся пад кіраўніцтвам Луіса Персінджэра, затым вучыўся ў Еўропе ў Джорджэ Энеску і Адольфа Буша. Першы сольны канцэрт з сімфанічным аркестрам Сан-Францыска даў у 7-гадовым узросце.
З перанапружаннем выступаў падчас Другой сусветнай вайны перад войскамі саюзнікаў, даў звыш пяцісот канцэртаў. У красавіку 1945 года разам з Бенджамінам Брытэнам выступіў перад былымі вязнямі вызваленага брытанскімі войскамі канцлагера Берген-Бельзен. Як знак прымірэння, даў у 1947 годзе ў пасляваеннай Германіі канцэрт з Вільгельмам Фуртвенглерам, які абвінавачваўся ў свой час у супрацоўніцтве з гітлераўскім рэжымам.
У 1945 годзе стаў першым замежным выканаўцам, які прыехаў у СССР пасля вайны, для выканання падвойнага канцэрта Баха сумесна з Давідам Ойстрахам.
З 1959 года жыў у Вялікабрытаніі, у 1962 годзе стварыў у графстве Сурэй Школу Іегудзі Менухіна.
У 1970 годзе стаў грамадзянінам Швейцарыі. Музыка класічнага рэпертуару, Менухін у 1980-х гадах запісаў некалькі джазавых кампазіцый разам са Стэфанам Грапелі, некалькі канцэртаў усходняй музыкі — з сітарыстам Раві Шанкарам.
У 1985 годзе прыняў падданства Вялікабрытаніі. У 1983 годзе заснаваў у графстве Кент фонд Іегудзі Менухіна ў падтрымку маладых музыкантаў.
У 1990 годзе з Моладзевым аркестрам Азіі, брытанскім віяланчэлістам Джуліянам Лойдам Уэберам і групай маладых выканаўцаў з краін Азіі праехаў з канцэртным турнэ па Японіі, Тайвані, Сінгапуры і Ганконгу.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ а б Lundy D. R. Yehudi Menuhin, Baron Menuhin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yehudi Menuhin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Менухин Иегуди // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ https://www.francemusique.fr/personne/yehudi-menuhin Праверана 11 студзеня 2020.
- ↑ https://www.radiofrance.fr/personnes/yehudi-menuhin Праверана 2 мая 2023.
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
- Кавалеры французскага Ордэна «За заслугі»
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
- Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы ЗША
- Дырыжоры ЗША